Аляксей Марозаў арыштаваны на пяць сутак
https://spring96.org/be/news/20756
2008
2008-03-04T13:59:23+0200
2008-03-04T13:59:23+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
3 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста партыі БСДП (Грамада) Аляксея Марозава адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьням Аляксандрам Казуліным.
Хлопец быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам.
Пра вынесены прысуд сябры актывіста змаглі даведацца ў канцэлярыі Цэнтральнага суду, аднак невядома ў зьдзяйсьненьні якога правапарушэньня быў абвінавачаны Аляксей Марозаў.