viasna on patreon

Студэнтцы Мазырскага педуніверсітэта параілі больш не сустракацца з апазіцыянерамі

2008 2008-03-04T13:55:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Студэнтку трэцяга курса факультэта тэхналогій Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта Кацярыну Манчук 3 сакавіка адміністрацыя ВНУ папярэдзіла аб недапушчальнасці сустрэч з актывістамі маладзёжнага дэмакратычнага руху. 

Як паведаміла К.Манчук, 16 лютага яна брала ўдзел у сустрэчы актывістаў у прыгарадзе Мінска. Тады міліцыя затрымала 30 чалавек. 29 лютага дзяўчына сустракалася ў Мазыры з каардынатарам па стварэнні партыі "БХД" Паўлам Наздрой. Гэтыя сустрэчы, на думку студэнткі, паслужылі падставай для выкліку і пагроз з боку адміністрацыі ВНУ.

"Сёння мяне выклікаў дэкан Уладзімір Канопліч, — паведаміла студэнтка. — Ён сказаў, што са мною хочуць пагутарыць, і запрасіў да прарэктара па выхаваўчай працы. У кабінеце прарэктара прысутнічаў незнаёмы чалавек, які ні аб чым не пытаўся, але ўвесь час штосьці запісваў. Прарэктар папярэдзіў мяне, што з-за маёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі і розных сустрэч у мяне могуць быць праблемы, у прыватнасці, мяне могуць выключыць з ВНУ. Прагучала нават такая фраза, што мяне могуць пасадзіць у турму".

Паводле слоў К.Манчук, вучыцца яна добра і заняткі не прапускае, але яе папярэдзілі: каб працягваць вучобу, яна павінна "выправіцца". //БелаПАН

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства