Актывіст «Зубра» абскарджвае незаконны прысуд
Актывіст Магілёўскага адзялення руху "Зубр" Максім Дварэцкі падаў скаргу на незаконныя дзеяніі супрацоўнікаў міліцыі, а таксама незаконны прысуд. Дварэцкі скардзіцца на яго незаконнае затрыманьне і арышт супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага РАЎС Магілёва, УЎС Магілёўскага гарвыканкаму, а таксама на судзьдзю Ленінскага суду Магілёва Яфрэмава А.П. у пракуратуры Ленінскага і Магілёўскага раёнаў, а таксама ў Магілёўскі абласны суд.
Пры затрыманьні Максіма Дварэцкага былі дапушчаныя грубыя працэсуальныя парушэньні. Міліцыянты нават ня склалі адпаведны пратакол. Нягледзячы на гэта, актывісту "Зубра" прысудзілі трое сутак арышту. Пра "справядлівасьць" судовага рашэньня й "уважлівы" разгляд справы Дварэцкага сьведчыць і тое, судзьдзя адмовіўся выклікаць сведкаў, на якіх спасылаўся Дварэцкі, а судовае паседжанне цягнулася тры хвіліны.
Дварэцкі быў арыштаваны ўначы 11 студзеня за графіці "Свабоду Марынічу" і абвінавачаны ў парушэнні арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства). (Хартыя-97)