У ГОМЕЛІ ЗЬДЗЕЙСЬНЕНЫ НАПАД НА ЭВАНГЕЛЬСКУЮ ЦАРКВУ
https://spring96.org/be/news/205
2002
2002-11-27T10:00:00+0200
2002-11-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У ноч з 25 на 26 лістапада адбыўся напад на Гомельскую царкву хрысьціянаў
поўнага Эвангельля “Жывая вера”. Каля будынку царквы невядомыя зламалі плот
і паламалі разьмешчаную на вышыні больш чым 2 мэтры шыльду на фасадзе
будынку.
Паводле пастара царквы Зьміцера Падлобкі (8-0296-61-16-15), гэта наступствы
антыпратэстанцкай прапаганды, якая разгарнулася ў СМІ. “Гэта ўжо другі
падобны інцыдэнт за апошнія 2 месяцы – кажа пастар – Хтосьці, пачуўшы на
радыё ці прачытаўшы ў газэце аб “сектантах”, пасьля ідзе руйнаваць усё, што
на яго думку зьяўляецца неправаслаўным, а значыць няправільным.”
Паводле інфармацыйнага цэнтру “Свабода сумленьня”
Кантакты: 276 07 54; e-mail: infarmacyja@hotmail.com