viasna on patreon

У 2004 годзе ў Беларусі былі вынесеныя два сьмяротныя прысуды

2005 2005-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2004 годзе беларускімі судамі было вынесена два сьмяротныя прысуды. Пра гэта 24 студзеня на сустрэчы з журналістамі паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала. Па ягоных словах, гэта гаворыць пра тое, што “мы рэальна падыйшлі да ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне”.
Альтэратывай прымяненьня вышэйшай меры пакараньня, па меркаваньні старшыні Вярхоўнага суда, стала ўвядзеньне новым Крымінальным кодэксам пажыцьцёвага зьняволньня. У 2004 годзе на яго былі асуджаныя 12 чалавек. Гэта асобы, якія зьдзейсьнілі асабліва цяжкія злачынствы.
Па дадзеных В. Сукалы, у мінулым годзе судамі Беларусі было разгледжана больш за 68 тысячаў крымінальных справаў. Пры гэтым 85,6 адсоткаў асобаў, па словах старшыні Вярхоўнага суда, былі асуджаныя за злачынствы, якія не ўяўлялі асаблівай грамадзкай небясьпекі. Да пазбаўленьня волі ў мінулым годзе асуджаныя 27,2 адсоткі асуджаных, што болей чым на 4 адсоткі меней, чым у 2003 годзе. Усяго ж у месцах пазбаўленьня волі на пачатак 2005 году знаходзілася каля 33 тысячаў чалавек пры максімальнай загрузцы пенітэнцыярнай сістэмы – 33 тысячы 480 чалавек, паведаміў В. Сукала.
З асобаў, асуджаных да пазбаўленьня волі, 43 адсоткі адбываюць пакараньне за маёмасныя злачынствы, 15 – за наўмысныя забойствы, 6 – за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, 5 – за хуліганцтва.
В. Сукала назваў мінулы год у цэлым пасбпяховым для судовай сістэмы краіны. У той жа час, па ягоных словах, ёсьць і шэраг праблемаў. Па-першае, адзначыў ён, неабходна працягнуць працу над павышэньнем якасьці правасцдзьдзя (у 2004 годзе было зафіксавана 11 выпадкаў безпадстаўнага асуджэньня, а таксама адзін судзьдзя быў злоўлены падчас атрыманьня хабару). Другая праблема – “занадта асьцярожнае” прымяненьне судзьдзямі прысудаў, зьвязаных з эканамічнымі санкцыямі ў адносінах да не небясьпечных злачынцаў. Пакуль пакараньні ў выглядзе штрафаў складаюць усяго 8 адсоткаў ад агульнай колькасьці вынесеных прысудаў, паведаміў старшыня Вярхоўнага суда. Акрамя таго, па меркаваньні В. Сукалы, неабходна працаваць над падвышэньнем аператыўнасьці правасудзьдзя і паляпшэньнем культуры вядзеньня судовых працэсаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства