Студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, якія вывучаюць прадмет "дзяржаўная ідэалогія", абавязваюць падпісацца на шэраг дзяржаўных газет.
https://spring96.org/be/news/2034
2005
2005-01-24T10:00:00+0200
2005-01-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Служба маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Пачынаючы з гэтай сесіі, студэнты гуманітарных факультэтаў павінныя з'яўляцца на залікі і іспыты па згаданай дысцыпліне з квітанцыяй, якая пацвярджала б факт падпіскі. Па інфармацыі службы маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" па Магілёўскай вобласці, існуе вуснае распараджэнне адміністрацыі педуніверсітэта на гэты конт. Будучыя выкладчыкі гісторыі і грамадазнаўства павінныя будуць падпісацца на "Советскую Белоруссию" і "Магілёўсія ведамасці" - друкаваны орган аблвыканкама.