viasna on patreon

Брытанскія журналісты і пісьменьнікі патрабуюць вызваленьня Бандажэўскага

2005 2005-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Больш за 300 сябраў камітэту па абароне правоў зьняволеных пісьменьнікаў ангельскага бюро ПЭН-клюбу падпісалі пэтыцыю да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай датэрмінова вызваліць са зьняволеньня былога рэктара Гомельскага дзяржаўнага мэдінстытуту Юрыя Бандажэўскага.

У чэрвені 2001 году навуковец быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Потым на падставе законаў аб амністыі тэрмін пакараньня яму скарацілі на два гады. Аднак у апошні час стан здароўя Бандажэўскага значна пагоршыўся.

Юры Бандажэўскі ёсьць ганаровым сябрам ангельскага бюро ПЭН-клюбу. Аўтары звароту заклікаюць Аляксандра Лукашэнку "зрабіць усё магчымае" для вызваленьня беларускага прафэсара "з гуманістычных меркаваньняў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства