viasna on patreon

Урад Беларусі спрабуе падмануць Камітэт ААН па правах чалавека.

2005 2005-01-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Урад Беларусі накіраваў у Жэневу “інфармацыю ў адносінах паведамленьня, паступіўшага ў Камітэт ААН па правах чалавека ад А.В.Бяляцкага”. Адказ Ураду зьвязаны з тым, што працягваецца працэдура разгляду скаргі Алеся Бяляцкага ў Камітэце па правах чалавека ААН па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднаньня Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У адпаведнасьцю з працэдурай быў дасланы запыт Ураду Беларусьі. Урад Беларусі, ў сваю чаргу, накіраваў у Камітэт непраўдзівую інфармацыю, якая, па сутнасьці супадае з рашэньнем Вярхоўнага суда, які ліквідаваў “Вясну “ па палітычных матывах.

“Яны перапісалі фактычна рашэньне суда, -- гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. -- У адказе Ураду сьцвярджаецца, што “Вясна” была ліквідаваная за парушэньне ў 2001 годзе выбарчага заканадаўства. Парушэньне гэтае, паводле меркаваньня чыноўнікаў, падцьвярджаецца папярэджаньнем Міністэрствам юстыцыі ад 28 жніўня 2001 года і пастановай Цэнтральнай Выбарчай камісіі ад 8 верасьня 2001 года. У пастанове ЦВК на падстве дадзеных праверкі Міністэрства юстыцыі і пракуратуры Рэспублікі Беларусь былі зробленыя высновы, што “Вясна” парушыла нормы выбарчага заканадаўства пры накіраваньні назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. Урад абвяргае сьцьвярджэньні А. Бяляцкага пра тое, што былі парушаны прынцыпы роўнасьці перад судом і справядлівае разьбіральніцтва незалежным судом. Урад настойвае на тым, што суд усебакова вывучыў справу і, што былі захаваныя прынцыпы роўнасьці і незалежнасьці судовага працэсу.
Мы напісалі ў Жэневу свае каментары да адказу Ураду. Мы зноўку абвяргаем гэта і сьвярджаем, што суд не зьяўляўся незалежным і рашэньне суда было палітычна матываванае. Адзінай падставай для ліквідацыі зьявілася так званае парушэньне выбарчага заканадаўства. Акрамя таго Урад абыходзіць увагай арт. 117 Выбарчага Кодэксу, на які мы спасылаліся ў судзе. Гэта значыць, што дзейнасьць грамадскіх арганізацый рэгулюецца Законам “Аб грамадскіх аб’яднаньнях. Гэты закон па пунктах прадуглежвае выпадкі, у якіх арганізацыя можа быць ліквідаваная. Ніводны з гэтых пунктаў Праваабарончы цэнтрам “Вясна” не парушыў на працягу сваёй дзейнасьці. Таму мы лічым, што рашэньне суда было незаконным. І факт таго, што рашэньне было палітычным мы падцьвярджаем і заключэньнем FIDH (Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека са штаб-кватэрай у Парыжы), эксьперты якога праводзілі маніторынг судовага паседжаньня і прыйшлі да высновы, што рашэньне было палітычна матываваным”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства