Зьміцера Жалеьзнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір
Моладзь БНФ заклікае ўсе грамадзка-палітычныя і праваабарончыя арганізацыі, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, а таксама СМІ, далучыцца да кампаніі салідарнасьці са Зьміцерам і падтрымаць ягоную кандыдатуру. Дасылайце заяўку з імем Зьміцера Жалезнічэнка на nomination@studentpeaceprize.org да 11 лютага 2008 года.
Нагадаем, што студэнцкая прэмія за мір будзе ўручана ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў. Ўзнагарода прызначана для лепшых студэнтаў, якія змагаюцца за мір і свае правы. Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету. Кандыдатам павінен быць студэнт або студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіццё дэмакратыю, мір і адстойванне правоў чалавека.