Каля менскага СІЗА адбыўся пікет у падтрымку Міхаіла Марыніча
https://spring96.org/be/news/2022
2005
2005-01-20T10:00:00+0200
2005-01-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 студзеня актывісты моладзевага руху “Зубр” правялі пікет на знак салідарнасьці з палітвязьнямі – Міхаілам Марынічам, Валерыем Леванеўскім, Аляксандрам Васільевым.
А чацьвертай гадзіне каля двух дзясяткаў сяброў руху “Зубр” сталі ланцугом на вуліцы Валадарскага насупраць будынку Менскага СІЗА, у якім утрымліваецца Міхаіл Марыніч, з партрэтамі Марыніча.
Сябры моладзевага руху “Зубр” заявілі, што будуць праводзіць акцыі падтрымкі палітвязьняў штомесяц.
Пікет доўжыўся паўгадзіны. Супрацоўнікі міліцыі прыехалі на месца правядзеньня акцыі празь некалькі хвілінаў пасьля яе заканчэньня. Ад журналістаў яны даведаліся, чаму быў прысьвечаны пікет. Міліцыянты абмежаваліся тым, што перапісалі зьвесткі журналістаў здымачнай групы “RenTV”.