viasna on patreon

Суд абмежаваўся ў дачыненні да І. Макавецкай вуснай заўвагай

2005 2005-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 18-га студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пастанавіў зрабіць вусную заўвагу карэспандэнту газеты “Народная воля” па Гомельскай вобласці Ірыне Макавецкай, прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні арт. 166-прым. КоАП - праява непавагі да суду. Журналістка лічыць, што адносная мяккасць прысуду тлумачыцца нежаданнем уладаў раздзьмуваць скандал, у якім прадстаўнікі правасуддзя праявілі сябе не з лепшага боку.

Канфлікт паміж І.Макавецкай і старшынёй суду Чыгуначнага раёна г. Гомеля Таццянай Адрыбец адбыўся ў пачатку снежня 2004 г., падчас адкрытага паседжання па адміністратыўнай справе дырэктара замежнага паліграфічнага прадпрыемства “Іосіфа і Адзета”. Журналістка адмовілася выканаць патрабаванне суддзі пакінуць памяшканне, дзе вяліся слуханні. Суддзя выклікала нарад міліцыі, які даставіў І. Макавецкую ў аддзяленне Цэнтральнага раёна. Аднак міліцыянты, склаўшы толькі пратакол аб адміністратыўным затрыманні журналісткі, зноў адвезлі яе ў суд Чыгуначнага раёна, дзе на яе ўжо склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Слуханні па справе пачаліся 12-га студзеня. Суддзя Адрыбец адхіліў хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці сведкі Таццяны Адрыбец. І. Макавецкая неаднаразова заяўляла недавер суддзю Яраславу Парэмскаму, аднак суддзя адводы адхіліў.
Між тым, днямі Гомельская гарадская арганізацыя ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала з Міністэрства юстыцыі адказ на свой зварот, у якім патрабавала спыніць пераслед Ірыны Макавецкай і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што парушаюць правы журналістаў. У лісце, які падпісаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення судовых органаў сп. Глазкоў, гаворыцца, што гэтая справа з’яўляецца прадметам судовага разбору, а “ўмяшанне ў дзейнасць судоў пры разглядзе імі канкрэтных спраў недапушчальна”. Такім чынам, Мінюст лічыць, што “ацэнка выкладзеным ў звароце фактам будзе дадзена судом пры разглядзе адміністратыўнай справы”.
Служба маніторынга ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства