У Гародні ізноў затрыманы Уладзімір Ларын, у офісе АГП прайшоў ператрус
https://spring96.org/be/news/20141
2008
2008-01-26T17:48:08+0200
2008-01-26T17:48:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў другой палове дня на адным з гарадзенскіх рынкаў супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы мясцовы актывіст, адзін з лідэраў гарадской арганізацыі АГП Уладзімір Ларын. Яго неўзабаве даставілі ў Ленінскі РАУС Гародні.
Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, праз некаторы час міліцыя правяла вобыск у памяшканьні філіі АГП па вуліцы Будзёнага,48. Міліцыя сканфіскавала кампутары, аргтэхніку, а таксама друкаваную прадукцыю. Верагодна, такім чынам гарадзенская міліцыя намагаецца адшукаць тых, хто вырабляе ўлёткі, якія з’яўляюцца на кірмашах горада.