viasna on patreon

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Беларускаму Хельсінскаму камітэту

2005 2005-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 студзеня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму Камітэту. Старшыня БХК Тацяна Процька лічыць дзеяньні мінюсту “зачысткай перад прэзыдэнцкімі выбарамі”.

Як паведаміла Радыё Свабода Тацяна Процька, міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне па выніках праверкі дзейнасьці Гомельскага і Берасьцейскага аддзяленьняў Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Мінюст палічыў парушэньнем тое, што прыём і выхад сяброў у Гомельскім аддзяленьні адбываўся з парушэньнямі Статуту БХК, а таксама тое, што на выбарчыя ўчасткі падчас леташніх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў накіроўваліся ў якасьці назіральнікаў асобы, якія нібыта не зьяўляліся на той момант сябрамі аб’яднаньня.

Міністэрства юстыцыі таксама лічыць, што Берасьцейскае абласное аддзяленьне БХК з 1 лістапада 2003 года "фактычна не мае юрыдычнага адрасу".

У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам пры наяўнасьці на працягу году парушэньняў, за якія вынесена пісьмовае папярэджаньне, Беларускі Хэльсынскі Камітэт можа быць ліквідаваны.

Старшыня БХК Тацяна Процька лічыць палітычна матываванымі дзеяньні міністэрства юстыцыі і зьвязвае іх з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Летась Мінюст ужо зьвяртаўся ў Вярхоўны Суд з просьбай ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт нібыта з прычыны “парушэньняў Канстытуцыі, Закону аб грамадзкіх арганізацыях і ўласнага статуту”. Гэтыя парушэньні адмыслоўцы Мінюсту ўбачылі ў звароце БХК да грамадзянаў краіны з заклікам “сказаць “не” рэфэрэндуму”. Аднак тады Вярхоўны суд накіраваў пазоў Мінюсту на дапрацоўку, і новы пазоў з боку міністэрства ня быў накіраваны.

Тады ж прадстаўнікі БХК казалі, што не выключаюць, што пасьля рэфэрэндуму ўлады адновяць ціск на праваабаронцаў, якія не зьбіраюцца замоўчваць парушэньні ўладаў падчас выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства