viasna on patreon

Сябры місіі назіраньня за выбарамі прэзідэнта Ўкраіны ад Праваабарончага цэнтру “Вясна” абскарджваюць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконным затрыманьнем 22 сьнежня ў гатэлі “Беларусь”

2005 2005-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сьнежня падчас арганізацыйнага брыфінгу было затрымана больш за 70 чалавек – назіральнікаў місіі ENEMO (еўрапейская сетка няўрадавых арганізацый, якія назіраюць за выбарамі).

“Мы знаходзіліся ў РУУС Цэнтральнага раёну значна больш за тры гадзіны. Нас трымалі пакуль не адыйшоў цягнік на Кіеў -- пяць гадзінаў без усялякага тлумачэньня з боку супрацоўнікаў міліцыі, без складаньня пратаколаў пра адміністратыўнае затрыманьне. І гэта безумоўна было незаконным затрыманьне, што мы і асбкарджваем у органах пракуратуры. Мне проста будзе вельмі цікава пачытаць, што пракуратура здолее адказаць на абсалютна відавочнае парушэньне Адміністратыўнага Кодэксу”, -- гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Скаргі накіраваныя ў пракуратуру Цэнтральнага раёну. Пададзена каля дзесяці скаргаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства