viasna on patreon

12 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачалося слуханьне адміністратыўнай справы па абвінавачваньні ўласнага карэспандэнта "Народнай волі", сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Ірыны Макавецкай у непавазе да суду, паведамляе партал belngo.

2005 2005-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай да судовага разьбіральніцтва стаў інцыдэнт, які адбыўся 2 сьнежня 2004 года ў судзе Чыгуначнага раёна, калі судзьдзя Тацьцяна Адрыбец не дазволіла журналістцы прысутнічаць на адкрытым судовым паседжаньні і для яе выдаленьня з залі выклікала міліцыю. "Пратакол, які быў складзены ў дачыненьні да мяне, утрымлівае шэраг ілжывых зьвестак. У ім наогул ня ўзгадваецца рэальны канфлікт, калі судзьдзя крычала мне ў твар, што сама будзе вырашаць, хто мае права прысутнічаць на адкрытым судовым паседжаньні. Там напісана, што я ўварвалася ў кабінэт і перашкаджала судзьдзе", — распавяла Ірына Макавецкая.

Паводле словаў журналісткі, сьведкамі здарэньня былі абвінавачваемая па той справе дачка вядомай гомельскай прадпрымальніцы, старшыні першаснай арганізацыі прыватных прадпрымальнікаў Гомеля Свабоднага прафсаюзу Беларускага Тацьцяны Марчанкі Юлія, яе адвакат і супрацоўнік яе прадпрыемства. Аднак у пратаколе адзіным сьведкам пазначаны прадстаўнік супраціўнага боку таго працэсу — начальнік юрыдычнага аддзелу падатковай інспэкцыі Чыгуначнага раёна Гомеля Андрэй Краўцоў.

Судзьдзя па адміністратыўных справах Цэнральнага суда Яраслаў Парэмскі адхіліў хадайніцтва спн.Макавецкай, датычнае дапросу судзьдзі Адрыбец, а таксама ён адмовіўся дапытаць галоўную сьведку Юлію Марчанку, таму што яна знаходзіцца на адпачынку і вернецца толькі праз тыдзень. "Закон не вызваляе судзьдзяў ад функцыяў сьведкі, тэрміны справы дазваляюць нам дачакацца вяртаньня Юліі Марчанкі. Таму ўжо зараз можна казаць пра перадузятае стаўленьне да мяне з боку судзьдзі Парэмскага", — лічыць Ірына Макавецкая.

Па меркаваньні журналісткі, ў дачыненьні да судзьдзі Адрыбец трэба узбуджаць крымінальную справу за стварэньне перашкодаў пры ажыцьцяўленьні законнай дзейнасьці журналіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства