viasna on patreon

Распаўсюд улётак і каляндарыкаў ад Радыё Свабода кваліфікуецца як крымінал

2005 2005-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Кастусь Горны быў затрыманы за распаўсюд улётак ды каляндарыкаў ад Радыё Свабода, аднак старшыня камісіі заявіў, што гэтая справа мае крымінальны характар і будзе разглядацца толькі ў прысутнасьці міліцэйскага нараду.

Выкліканыя 12 студзеня на пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі Кастрычніцкага раёну сябры Партыі БНФ Кастусь Горны і Ўладзіслаў Токараў чакалі ў калідоры свайго выкліку амаль гадзіну. Увесь гэты час яны рыхтаваліся даводзіць, што іхнае затрыманьне 28 сьнежня мінулага году за распаўсюд улётак пра парушэньні ў часе выбараў ды каляндарыкаў з раскладам перадачаў Радыё Свабода ёсьць беспадстаўным.

Але выкліканаму апошнім з усіх прысутных Кастусю Горнаму старшыня камісіі Міхаіл Дзядзінкін заявіў, што разглядаць ягоную справу гэтым разам ня будзе, а на наступнае пасяджэньне выкліча нарад міліцыі з Кастрычніцкага райаддзелу — у якасьці сьведкаў сьнежаньскага затрыманьня, а таксама й дзеля аховы парадку. Бо гэтая справа, на ягоную думку, мае крымінальнае адценьне.

Разгляд справы Кастуся Горнага быў перанесены на 26 студзеня. А што да справы Ўладзіслава Токарава, то, як высьветлілася, міліцыянты няправільна аформілі дакумэнты, і яны мусяць разглядацца ў адміністрацыйнай камісіі Першамайскага раёну.

Парушэньні з боку міліцыянтыў, якія іх затрымлівалі ды афармлялі пратаколы, спадары Токараў ды Горны зафіксавалі ў сваіх скаргах, накіраваных у абласную пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства