viasna on patreon

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч на волі!

2008 2008-01-24T11:31:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/230108dashk06.jpg
Першыя крокі Зьмітра Дашкевіча на волі. Фота Юлі Дарашкевіч

Першыя крокі Зьмітра Дашкевіча на волі. Фота Юлі Дарашкевіч

23 студзеня са Шклоўскай калёніі вызвалілі Зьмітра Дашкевіча. Палітвязень сам пазваніў сябрам з пошты Шклову і сказаў, што яго вызвалілі датэрмінова паводле рашэньня суду. Пра гэта паведаміла журналістка “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч.

“Зьміцер сказаў, што зьбіраецца ехаць на электрычцы са Шклова ў Воршу, а адтуль дабірацца да Менску. Мы плянуем паехаць ў Воршу на аўтамабілі, каб сустрэць яго на вакзале. Больш пакуль ніякай інфармацыі няма”, – паведаміла “Свабодзе” Юля Дарашкевіч.

Бацькі Зьмітра Дашкевіча даведаліся пра вызваленьне сына пасьля званка карэспандэнта “Свабоды”. “Матка Боска! Якая радасьць! Слава, вазьмі слухаўку!”, – сказала маці палітвязьня Вольга Дашкевіч. Бацька Зьмітра Вячаслаў сказаў, што не выключаў датэрміновага вызваленьня. “Днямі вярнулася бандэроль, якую мы яму даслалі. Вярнулі яе без прычын. Мы падумалі, што можа быць нешта неверагоднае. І вось дачакаліся!!”

Нагадаем, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэты тэрмін заканчваўся 15-га сакавіка. Дакладныя прычыны датэрміновага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства