Моладзевых актывістаў адсочваюць нават у крамах
Учора, 18 студзеня, а 10 гадзіне вечара Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і Сябра Рады Наста Александровіч пазьбеглі прэвентыўнага затрыманьня і відавочнага арышту напярэдадні 21 студзеня. За актывістамі Моладзі БНФ сачылі ад дому. Алесь Каліта заўважыў "хвост" у краме "Беларусачка", што знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава.
За Алесем Калітом і Настаю Александровіч у краму зайшоў чалавек у цывільным, які актыўна перамаўляюся па так званым "чарвяку ў вуху". Маладзёны выйшлі з крамы і пасьпелі зхавацца ў двары. Пазьбегнуць арышту Лідэру Моладзі БНФ і Сябру Рады дапамаглі некалькі студэнтаў, якія забясьпечылі прыкрыцьцё.
Алесь Каліта: "Мне прыемна, што ўпершыню за 8 год мне ўдалося выскальзнуць з-пад носа ў Гбістаў. Відавочна, улада перапужаная на 200 адсоткаў. Хай п'юць паболей валяр'яны.
Наста Александровіч: "Насамрэч, была вельмі зьдзіўлена пабачыць "ціхара" менавіта ў краме. Каля дома я не заўважыла нічога падазронага. Не чакала такіх прыгодаў у 10 гадзін вечара, сыстэма працуе спраўна ўдзень і ўноч. Але, адрэналіну і сілаў хапіла, каб абдурыць паганых дурняў".