Улады спрабуюць нейтралізаваць актывістаў-прадпрымальнікаў у Баранавічах
https://spring96.org/be/news/20005
2008
2008-01-18T23:03:51+0200
2008-01-18T23:03:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістам прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах уручаюць позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць іх і не дапусьціць удзелу ў агульнарэспабліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прызначанай на гэты дзень. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, апроч позваў многіх прымушаюць падпісаць папярэджаньне аб адказнасьці за ўдзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.