viasna on patreon

Фотажурналістка Юля Дарашкевіч зьвярнулася ў пракуратуру

2008 2008-01-18T16:23:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/darashkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

17 студзеня падчас выкананьня прафесійных абавязкаў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы невядомы ў цывільным спрабаваў выправадзіць фотажурналістку незалежнага выданьня з будынку. У сувязі з гэтым Юлія Дарашкевіч падала заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.

Заява. 

Я, Дарашкевіч Юлія Уладзіміраўна, журналіст газэты «Наша Ніва», знаходзілася 17 студзеня 2008 года ў будынку суду Цэнтральнага раёну Менску для асьвятленьня адміністратыўных працэсаў, якія праходзілі там у гэты дзень. У калідоры да мяне падыйшоў чалавек у цывільным і, не прадставіўшыся, з прымяненьнем грубай фізічнай сілы спрабаваў вывесьці мяне з будынку суду. На мае прозьбы прадставіцца ён не рэагаваў. Перайшоўшы на «ты» і нецэнзурна выказваючыся, ён пагражаў мне фізічнай расправай, хапаў за вопратку, дэманстратыўна наступіў на нагу, выпіхваў. Побач знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі ў форме, якія не ўмешваліся.

Малады чалавек, які спрабаваў засьняць тое, што адбывалася, на камеру мабільнага тэлефону, быў затрыманы з ужываньнем сілы па ўказаньню таго ж невядомага ў цывільным і зьвезены ў невядомым накірунку. Як мне потым стала вядома, супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ад яго сьцерці зроблены відэазапіс.

Па маім зьвесткам, чалавек, які ўжыў у дачыненьні да мяне фізічную сілу і перавысіўшы такім чынам свае паўнамоцтвы, зьяўляецца супрацоўнікам РУУС Цэнтральнага раёну.

Прашу правесьці пракурорскую праверку вышэйуказаных мной фактаў і даць прававую ацэнку дзеяньням дадзенага супрацоўніка міліцыі.

Будынак суду Цэнтральнага р-ну Мінску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства