viasna on patreon

У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці

2008 2008-01-17T15:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/16_am_3.jpg
Дзень салідарнасьці ў Салігрорску

Дзень салідарнасьці ў Салігрорску

Ужо трэці год запар на галоўнай плошчы гораду кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне стаяць людзі з партрэтамі і сьвечкамі ў руках. За гэты час малюнак акцыі практычна не зьмяніўся. Некалькі дзясяткаў салідарных, некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, дзясяткі зацікаўленых мінакоў. Мяняюцца адно толькі партрэты ў руках удзельнікаў Дня Салідарнасьці. Першапачаткова гэта былі партрэты зьніклых на Беларусі палітыкаў, якіх праваахоўныя органы да гэтага часу не знайшлі. Пасьля зьявіліся партрэты палітычных вязьняў, якія таксама часам зьмяняюцца (бо адных вызваляюць, іншых садзяць).

Учорашняя "16-ка" таксама мела пэўныя адметнасьці. Як заўважылі нават мінакі, міліцыянтаў было значна больш, чым звычайна. Яшчэ да пачатку акцыі да плошчы быў падагнаны аўтазак. Людзей "у цывільным" таксама было больш. Як звычайна, усю акцыю здымаў на відэа адмысловы супрацоўнік сілавых ведамстваў. Да таго ж паводзіны міліцыянтаў гэтым разам былі проста нахабнымі. Яны абразьліва ставіліся да некаторых удзельнікаў акцыі, абражалі і правакавалі іх. Супрацоўнікі міліцыі літаральна акружылі ланцуг нязгодных і практычна не падпускалі да іх салігорцаў, зацікавіўшыхся адбываючайся на плошчы дзеяй. Тым ня менш, усе спробы з боку сілавых структураў напружыць становішча не паўплывалі на хаду акцыі і, традыцыйна, праз 15 хвілін чарговы Дзень Салідарнасьці скончыўся... Гэтым разам без затрыманьняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства