20 сутак арышту – Кур’яновічу, а Аляксандра Галіева спрабавалі затрымаць амапаўцы
https://spring96.org/be/news/19924
2008
2008-01-17T19:29:28+0200
2008-01-17T19:29:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy01.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апошні прысуд сёньняшняга дня самы жорсткі - сябра "JEANS - за свабоду!" Павал Кур’яновіч пакараны адразу па двух артыкулах КаАП – 17.1. і 23.34. Па волі суддзі Тацяны Паўлючук ён правядзе на Акрэсціна 20 сутак.
Але на гэтым дзень татальнага перасьледу ня скончыўся. Як стала вядома ПЦ ”Вясна”, ля будынку суда Цэнтральнага раёна Менска амапаўцамі былі жорстка затрыманы адвакат Аляксандр Галіеў і актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Федарук. Галіева адпусьцілі праз некалькі хвілін, а Федарука павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менска.