Прысуд журналісту Здзвіжкову вынясуць 18 студзеня
https://spring96.org/be/news/19916
2008
2008-01-17T15:08:50+0200
2008-01-17T15:08:50+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова.
Нагадаем, суд закрыты для прэсы. Здзвіжкова абвінавачваюць у распальванні рэлігійнай варажнечы. У 2006 годзе ў газеце “Згода”, нумар якой ён падпісаў да друку, былі надрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай прэсы.
Па факце публікацыі была распачатая крымінальная справа. Нейкі час Здзвіжкоў хаваўся за мяжой, а быў арыштаваны ў лістападзе летась падчас прыезду ў Беларусь.
Аляксандр Здзвіжкоў абвінавачванняў не прызнае.