Антон Каліноўскі пакараны арыштам на 10 сутак, Кася Галіцкая на 15 сутак
https://spring96.org/be/news/19915
2008
2008-01-17T14:43:24+0200
2008-01-17T14:43:24+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Завяршыўся суд над сябрам партыі БНФ Антонам Каліноўскім. Слуханьне справы хацелі перанесьці з-за адсутнасьці на працэсе сьведкаў на больш позьні час, але вырашілі не затрымліваць ганебны канвеер і пакаралі Каліноўскага арыштам на 10 сутак.
Нагадаем, што Антона затрымалі 16 студзеня разам з Франакам Вячоркам, і Юрасём Станкевічам у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе яны падтрымлівалі сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, а потым пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.