viasna on patreon

Максіму Вінярскаму – 10 сутак ад Тацяны Паўлючук

2008 2008-01-17T14:00:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Менска завяршылася слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд праходзіў з парушэньнем працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію.

Суддзя Тацяна Паўлючук пакарала юнака 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

 
Зараз ля будынку суду Цэнтральнага раёна сталіцы збіраецца усё больш і больш неабыякавых людзей. Сёньня тут праходзяць судовыя працэсы над затрыманымі ўчора актывістамі Моладзі БНФ, “Джынс – за Свабоду” і незарэгістраванага “Маладога фронту”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства