viasna on patreon

Судзяць Кацярыну Краснову

2008 2008-01-17T13:01:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачаўся разгляд справы  актывісткі “Маладога Фронту”  Кацярыны Красновай. Яе абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы.

 

Суддзя Аляксей Бычко адмовіўся выклікаць сьведак з боку Красновай, якія маглі б паведаміць суду аб’ектыўную інфармацыю. Апроч таго, у матэрыялах судовай справы адсутнічае пратакол выняцьця партрэтаў палітзняволеных і іншай забароненай прадукцыі, у чым яе таксама абвінавачваюць. Бачна, што працэс праходзіць неаб’ектыўна і прадузята.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства