viasna on patreon

Актывістка “Маладога фронту” 21-гадовая студэнтка Юлія Сіўцова заблякаваная ў сваёй кватэры.

2008 2008-01-15T17:03:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гадзіну таму да яе зайшоў супрацоўнік міліцыі і загадаў пайсьці разам зь ім. Радыё Свабода датэлефанавалася да актывісткі.  Сіўцова: “Я яму адчыніла дзьверы. Ён сказаў: “Калі ласка, пройдзем”. Я запыталася, куды і па якой справе. Ён сказаў: “Ты ведаеш”. Ён не прадставіўся, у яго быў нататнік, дзе былі мае дадзеныя. Я папрасіла яго пачакаць. І мы здолелі замкнуцца ў кватэры. Ён чакаў, тэлефанаваў на хатні тэлефон, у кватэру праз дамафон. Я ў кватэры разам зь сяброўкай”. Юлія Сіўцова лічыць, што яе хочуць затрымаць за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства