viasna on patreon

Магілёў: актывіста адлічылі з унівэрсытэту

2008 2008-01-04T18:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста не зарэгістраванага руху “Рушэньне” студэнта трэцяга курса гістарычнага факультэту Яўгена Бойку адлічылі з магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Афіцыйнай падставай для адлічэньня сталіся нібыта шматлікія пропускі заняткаў.

Яўген Бойка прызнае, што прапускаў заняткі, аднак адлічэньне з унівэрсытэту зьвязвае з сваёй грамадзкай дзейнасьцю.

“За два з паловай гады вучобы ў мяне неаднойчы былі канфлікты з дэканам. Летась, у кастрычніку, мне вынесьлі афіцыйную вымову праз тое, што я патрабаваў забясьпечыць адвакатам студэнтку, зь якой меўся гаварыць супрацоўнік КДБ. Тады вымову абгрунтавалі “некарэктнымі паводзінамі ў дэканаце замежных моваў”. Цяпер гэтую вымову выкарысталі, каб адлічыць мяне з унівэрсытэту”, зазначыў “Свабодзе” Яўген Бойка.

Сёньня Яўген Бойка забраў дакумэнты з унівэрсытэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства