Cалігорскі суд задаволіў скаргі маладафронтаўцаў
Салігорскі раённы суд задаволіў усе 9 скаргаў маладафронтаўцаў і вынес рашэньне пра адмену пастановаў камісіі па справах непаўнагадовых, прызнаючы іх незаконнымі.
Хрысьціна Самойлава, Іван Шыла і ягоны бацька Уладзімер зьвярталі ўвагу на шэраг парушэньняў заканадаўства пры складаньні пратаколаў, затрыманьнях і разгляду матэрыялаў на паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых 28 лістапада.
Нагадаем, што актывісты "Маладога Фронту" былі аштрафаваны на 5 млн. рублёў за ўдзёл у акцыі "Камунізм пад трыбунал" і акцыях Салідарнасьці.
11 студзеня судзьдзя Лапіна задаволіла 4 скаргі Хрысьціны Самойлавай і прызнала незаконнымі пастановы камісіі пры мясцовых выканкаме. Такім чынам, адменены вялізарны штраф у 2.48 млн. Працэс цягнуўся менш за гадзіну.
Уладзімера Шыла ў суд зьявіцца ня змог, бо адвае 15-ці суткавы арышт у менскім ізалятары за ўдзел у пратэстнай акцыі прадпрымальнікаў. Судзьдзя Вожэва завочна задаволі скаргі, у якіх Уладзімер не пагаджаўся з рашэньнем камісіі ў дачыненьні да яго непаўнагадовага сына Ільлі.
Паседжаньне па скаргах Івана Шылы адбылося 12 студзеня і цягнуля ня больш за 5 хвілін. Пасьля кароткага выступу Івана, дзе маладафронтавец акрэсьліў асноўныя працэсуальныя парушэньні, судзьдзя Бураўцоў прапанаваў не зацягваць час і падтрымаў бок маладзёна.
Такім чынам былі задаволены ўсе 9 скаргаў. Бліжэйшым часам адбудзецца перагляд адміністрацыйных справаў.