Раённы суд прыняў бок Хрысьціны Самойлавай
11 студзеня судзьдзя Лапіна вынесла рашэньне адмяніць усе чатыры пастановы адміністратыўнай камісіі, паводле якіх Хрысьціна Самойлава абавязана была выплаціць 2 млн.48о тыс. руб. штрафу. Пастановы камісіі прызнаныя неправамернымі і будуць разглядацца зноў цягам месяцу. Актывістка "Маладога Фронту" у сваіх скаргах і выступе зьвярнула ўвагу на грубыя парушэньні заканадаўства падчас ейных затрыманьняў, складаньні пратаколаў і непасрэдна разгляду матэрыялаў справы на камісіі ў салігорскім выканкаме.
12 студзеня ў 15:00 судзьдзя Бураўцоў разгледзіць аналагічныя скаргі Івана Шылы, якога камісія пакарала штрафам у памеры 1 млн.860 тыс.руб. Судовае паседжаньне па скаргах ягонага бацькі перанесена, бо Уладзімер Шыла быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту і 1млн.75о тыс.руб. штрафу Маскоўскім судом г.Менску за ўдзел у несанкцанавай акцыі прадпрымальнікаў за нібыта дробнае хуліганства.