viasna on patreon

Кіраўнікі Мінінфармацыі не жадаюць сустракацца з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ

2004 2004-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамила Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
"У бліжэйшы час сустрэчы кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі з сябрамі Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдактарамі недзяржаўных выданняў... не плануюцца". Гэткім чынам міністэрства адказала на афіцыйную прапанову БАЖ спаткацца і абмеркаваць сітуацыю ў сферы сродкаў масавай інфармацыі.
У звароце, які БАЖ даслаў на імя міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча 1-га лістапада, арганізацыя прасіла таксама адмяніць загад аб прыпыненні дзейнасці ваўкавыскай "Местной газеты". Міністэрства ў адказ заявіла, што "не ўгледжвае" юрыдычных падстаў для адмены свайго рашэння. (Нагадаем, што 14-га кастрычніка тэрмін прыпынення газеты скончыўся, і 1-га снежня чарговы нумар "Местной газеты" быў надрукаваны ў Смаленску).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства