viasna on patreon

7 сьнежня журналістку Ірыну Халіп зноў выклікалі ў пракуратуру за публікацыю пра сьмяротныя пакараньні

2004 2004-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Намесьніцу галоўнага рэдактара “Белорусской деловой газеты” Ірыну Халіп 7 сьнежня выклікалі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Пракурораў цікавіла публікацыя ў расейскай “Новой газете” пад назваю “П’яныя каты”. У гэтым артыкуле нагадвалася, што Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе яшчэ існуе сьмяротнае пакараньне.

У сваім артыкуле Ірына Халіп апісала падрабязнасьці расстрэлаў у Беларусі. Між іншым, журналістка напісала пра падрабязнасьці візыту ў 1999 годзе камандзіра брыгады спэцназу Міністэрства ўнутраных справаў Зьмітра Паўлічэнкі ў сьледчы ізалятар Менску, калі там выконваліся сьмяротныя пакараньні. Пракуроры Станіслаў Новікаў і Сьвятаслаў Голік спрабавалі высьветліць, адкуль Ірына Халіп брала факталягічны матэрыял для свайго расьсьледаваньня, а таксама ўзялі зь яе афіцыйныя тлумачэньні ў гэтай справе. Гэта ўжо ня першы выпадак выкліку Ірыны Халіп, іншых журналістаў, а таксама апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў у пракуратуру — асабліва пасьля выбараў і рэфэрэндуму. Спадарыня Халіп лічыць, што вышэйшыя беларускія чыноўнікі, хутчэй за ўсё, загадалі сваім падначаленым нейкім чынам разабрацца з тымі, хто дапускаў рэзкія выказваньні на адрас улады, і тыя загад выконваюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства