viasna on patreon

Суд над Віктарам Гарбачовым адбудзецца сёньня

2008 2008-01-08T12:59:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над затрыманым сёньня ў Барысаве лідэрам кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктарам Гарбачовым адбудзецца ў 14 гадзін. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і аказаньні супраціўленьня, аднак больш дакладнай інфармацыі пакуль атрымаць не ўдалося. Вядома толькі, што справу будзе разглядаць старшыня суду горада Барысава Юрый Кобец.

 

Як паведаміла раней “Свабодзе” жонка затрыманага Сьвятлана, разам з Віктарам і непаўналетнім сынам Мікалаем яны вярталіся на электрацягніку з Крупак у Барысаў:

“Пры выхадзе зь цягніку незнаёмы мужчына пачаў чапляцца да Віктара, штурхаць яго. На заўвагі не рэагаваў. На яго крык прыбеглі міліцыянты і перадусім загадалі Віктару ісьці за імі ў пастарунак. Мужчына-правакатар пасьпешліва зьбег”.

Сьвятла Гарбачова ўпэўненая, што супраць яе мужа ўчыненая правакацыя, каб ізаляваць яго ад ўдзелу ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, заплянаванага на 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

 

Між тым, сітуацыя з затрыманьнем Віктара Гарбачова нагадвае схему пакараньня актывіста Сяргея Салаша напачатку мінулага года. Той жа суддзя Кобец пакараў яго арыштам быццам бы за тое, што Салаш удзельнічаў у бойцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства