viasna on patreon

Супраць моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай узбуджаная крымінальная справа

2008 2008-01-04T11:59:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 сьнежня 2007 г. супраць моладзевай актывісткі з г. Полацку Кацярыны Салаўёвай была узбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у іх). Кацярына падазраецца ў тым, што прымае ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”.
10 студзеня 2008 г. адбудзецца першы допыт Кацярыны ў якасьці падазраванай па узбуджанай крымінальнай справе.

Варта адзначыць, што ў 2007 г. да крымінальнай адказнасьці па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь былі прыцягнутыя 8 чалавек. Яшчэ тры крымінальныя справы знаходзяцца на этапе папярэдняга сьледства.

Такім чынам улады працягваюць практыку выкарыстаньня арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь супраць грамадска-палітычных актывістаў краіны. Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі аб тым, што ар. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь і практыка яго выкарыстаньня супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычнах правах, паколькі неабгрунтавана і безпадстаўна абмяжоўвае свабоду асацыяцыў грамадзянаў Беларусі.

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства