1 сьнежня суддзя Ленiнскага суда г.Гродна Вiкторыя Кулакоўская пакарала 15 суткамi адмiнiстрацыйнага арышту лiдэра дэмакратычнага руху “Гарадзенскi выбар” Дзмiтрыя Iваноўскага.
Пра гэта паведаміў сайт pahonia.promedia.by
Дзмiтрыя Iваноўскага прызналi вiнаватым у распаўсюдзе улётак, змест якiх накiраваны на тое, каб прынесцi шкоду канстытуцыйнаму ладу i грамадскаму парадку.
Нагадаем, што незарэгiстраваны дэмакратычны рух “Гарадзенскi выбар”, старшынём якога з’яўляецца Дзмiтрый Iваноўскi, распаўсюджваў улёткi, дзе заклiкаў прадпрымальнiкаў прыйсцi 29 лiстапада на плошчу Ленiна, каб збiраць подпiсы за недавер мясцовай адмiнiстрацыi.
Замест збору подпiсаў у парку Жылiбера адбыўся несанкцыянаваны мiтынг гарадзенскiх прадпрымальнiкаў. Удзел у iм прыняло каля 70 чалавек. Прадпрымальнiкi патрабавалi адмены рашэння Гарадзенскага аблвыканкама, згодна з якiм iх прымусiлi ўсталяваць касавыя апараты i забаранiлi гандаль кандытарскiмi вырабамi.
У той час, як адбываўся мiтынг, Дзмiтрый Iваноўскi знаходзiўся ў судзе Ленiнскага раёну, куды лiдэр “Гарадзенскага выбару” быў дастаўлены мiлiцыяй з мэтай не даць яму магчымасць прыняць удзел у акцыi пратэсту прадпрымальнiкаў.