viasna on patreon

Пінская рэгіянальная друкарня ў чарговы раз адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай "Мясцовы час".

2004 2004-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Служба маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Больш за год пінскае выданне вымушана друкавацца ў Баранавічах, што вымагае ад рэдакцыі дадатковых выдаткаў і адбіваецца на аператыўнасці.
Паводле галоўнага рэдактара выдання Віктара Ярашука, дырэктар КУП "Пінская рэгіянальная друкарня" А. Пракопаў спасылаецца на перагружанасць друкарні. Між тым, па інфармацыі службы маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", друкарня валодае новым паліграфічным абсталяваннем, якое дазваляе друкаваць у дзень да дзесятка газет. Штотыдзень друкарня выпускае наклады васьмі рэгіянальных выданняў.

Акрамя гэтага, "Мясцовы час" адмаўляюцца прадаваць у Пінскіх кіёсках "Белсаюздруку". Начальнік мясцовага аддзялення "Белсаюздруку" Ніна Навумчык заяўляе, што кіёскі настолькі перагружаны перыёдыкай, што для "Мясцовага часу" не знойдзецца месца. Віктар Ярашук лічыць, што ўлады гэткім чынам "разлічваюцца" з газетай за вострыя публікацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства