Пераслед удзельнiкаў акцыi 31 кастрычнiка ў Свiслачы працягваецца
На яшчэ двух удзельнiкаў ускладання кветак да помнiкаў нацыянальным героям у Свiслачы 31 кастрычнiка складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы.
Як раней паведамляла ПАГОНЯ, у аўторак, 23 лiстапада, два мiлiцыянты са Свiслачы наведалi ў Гарадзенскай кватэры аднаго з сябраў партыi БНФ Дзянiса Iвашына. На яго быў складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi. Дзянiсу iнкрымiнуецца ўдзел у незаконным мiтынгу 31 кастрычнiка ў Свiслачы i выкарыстанне незарэгiстраванай сымболiкi.
– Мiлiцыянты проста склалi пратаколы на падставе аперацыйнай вiдэаздымкi з 31 кастрычнiка i сказалi мне чакаць павесткi ў суд. Я мяркую, усё робiцца па адмысловым загадзе. Пачалося паляванне на грамадска актыўных людзей. Гэта зачыстка перад выбарамi 2006 году. Каб загнаць усiх у падполле, – пракаментаваў ПАГОНI сiтуацыю Дзянiс Iвашын.
Ужо на наступны дзень, у сераду, 24 лiстапада, у самым мястэчку Свiслач мiлiцянты завiталi дахаты да Валерыя Мацiяса. На грамадскага актывiста, што таксама прымаў удзел у святочных мерапрыемствах 31 кастрычнiка, быў складзены пратакол па такiм жа абвiнавачаннi, як i супраць Дзянiса Iвашына.
– Гэта запалохванне. Мы ж i раней ладзiлi святкаванне, нават больш смела сябе паводзiлi, больш сцягоў было. Зараз, вiдавочна, з’явiўся нейкi загад, бо яшчэ падчас затрыманняў 31 кастрычнiка мiлiцыянты казалi, што i так усiх усё роўна арыштуюць, але вось актыўна пачалi гэта рабiць менавiта зараз, – кажа ПАГОНI адзiн з удзельнiкаў акцыi 31 кастрычнiка са Свiслачы Юрый Глебiк.
Нагадаем, што раней па артыкуле 167 ч.1 i ч.2 КаАП – “арганiзацыя несанкцыянаванага шэсця” i “выкарыстанне незарэгiстраванай сымболiкi” ужо былi пакараныя штрафам у 70 базавых велiчынь старшыня Гарадзенскай абласной Рады БНФ Сяргей Мальчык, старшыня Гарадзенскай гарадcкой фiлii БСДГ Вiктар Сазонаў i сябра партыi БНФ Уладзiмiр Саранчукоў.
Рыгор Кавальчук
pahonia.promedia.by