viasna on patreon

Гомель: КДБ дапытваў сябра БАЖ наконт "Белсату"

2007 2007-11-23T17:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Гомелі а 16-й гадзіне супрацоўнікі КДБ гвалтоўна затрымалі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага ў ягонай кватэры.

Спадар Падсасонны сам адчыніў ім дзьверы пасьля таго, як супрацоўнікі КДБ сказалі, што "гэта міліцыя". Яны прымусілі С.Падсасоннага паехаць зь імі ва ўправу КДБ на вуліцу Білецкага. Там Падсасонны знаходзіўся каля сарака хвілінаў.

Не называючы сваіх імёнаў, супрацоўнікі КДБ дапытваліся, ці мае спадар Падсасонны дачыненьне да незалежнага тэлеканалу "Белсат".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства