viasna on patreon

Ваўкавыская галадоўніца пенсіянерка Валянціна Салдатава ад панядзелка зьмешчаная ў шпіталь — пагоршылася здароўе.

2004 2004-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Цягам 19 дзён 67-гадовая пэнсіянэрка адмаўляецца ад ежы на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, перасьледу незалежнай “Мясцовай газэты” і бязьдзеяньня ўладаў у вырашэньні жыцьцёвых праблемаў.

Валянціна Садатава хварэе на цукровы дыябэт, і на шпіталізацыі настоялі лекары. Але жанчына пагадзілася толькі на дзённы стацыянар, бо мусіць даглядаць непаўнагадовую ўнучку-школьніцу. Спадарыня Салдатава прымае лекі й працягвае галадоўку.

На 16 лістапада Ваўкавыску заплянаванае выязное паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму, на парадку дня якога “Нядобранадзейнае палітычнае становішча ў раёне”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства