Улады баяцца мітынга прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы
https://spring96.org/be/news/19275
2007
2007-11-29T10:15:10+0200
2007-11-29T10:15:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску будуць судзіць прадпрымальнікаў Алеся Талстыку і Руслана Луцэнку.
Іх затрымалі ўчора пад час раздачы ўлётак з заклікам прыйсьці 10 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу Менску на акцыю пратэсту супраць Указу Аляксандра Лукашэнкі № 760. На іх склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 (заклік удзельнічаць, альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), паведамляе "Радыё Свабода".
Алесь Талстыка, адзін з заяўнікаў акцыі, і Руслан Луцэнка ноч правялі ў менскай турме на вуліцы Акрэсьціна.