Віцебскі абласны суд пакінуў скаргі актывістаў без задавальненьня
Сёньня Віцебскі абласны суд разглядаў касацыйныя скаргі актывістаў Зьміцера Якаўлева і Сяргея Белязекі на рашэньні раённага суду Віцебска, які вынес адміністрацыйныя пакараньні у выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Нагадаем, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты партый і грамадзкіх арганізацый, а таксама праваабаронцы, правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў у гады сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. Праз нейкі час каля 25 чалавек было затрымана і дастаўлена ў Віцебскі РАУС. Удзельнікі акцыі Барыс Хамайда і Ян Таўпыга былі прызнаныя віноўнымі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па ч.3 арт.23.34 КаАП і пакараныя штрафам у памеры 20 базавых велічыняў кожны. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Тацяна Ліпская. На другі дзень грашовымі штрафамі былі пакараны Сяргей Каваленка і Зьміцер Якаўлеў. 6 лістапада адбыўся суд над Сяргеем Белязека.
Як паведаміў ПЦ "Вясна" праваабаронца Леанід Свецік, трое актывістаў падалі скаргі на рашэньні раённага суда, аднак сёньня адначасова суддзі абласнога суда Міхаіл Зыкаў і Агяександр Абашын пасля фармальнага разгляду спраў пакінулі скаргі без задавальненьня.
Скарга Сяргей Каваленка прызначана для разгляду ў Віцебскім абласным судзе на 5 снежня.