Кіраўніцтва Менскай гімназіі №3 аказвае ўціск на Стася Стэсіка
https://spring96.org/be/news/19248
2007
2007-11-28T10:15:50+0200
2007-11-28T10:15:50+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Працягваецца ціск на сябра моладзі БНФ, вучня 9а клясы Менскай гімназіі №3 Стася Стэсіка. Сацыяльны педагог навучальнай установы пагражае хлопцу выклікам маці ў гімназію за тое, што Стася "бачылі некалькі разоў каля вуліцы Чырвонай, акурат там, дзе знаходзіцца офіс Партыі БНФ".
26 лістапада Стася выклікалі да дырэктаркі гімназіі, якая таксама абураная грамадзкай дзейнасьцю хлопца. Раней Стась Стэсік адкрыта выказваў незадаволенасьць выкладчыцы гісторыі за тое, што выкладаньне гісторыі Беларусі вядзецца ў гімназіі на расейскай мове.