viasna on patreon

Крымінальная справа супраць маладафронтаўца Кірыла Атаманчыка прыпынена

2007 2007-11-24T13:40:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Пра гэта даведаўся бацька маладафронтаўца, патэлэфанаваўшы ў КДБ.

Вось, што мяркуе наконт гэтага сам Кірыл: “Тое, што прыпынілі гэтую справу асабіста ў мяне не выклікала нейкага зьдзіўленьня. Гэта – натуральна, і я чакаў гэтага. Лёгіка карнікаў простая: “калі не так, дык інакш. Я мяркую, што такім чынам яны проста хочуць як мага болей часу трымаць нас за мяжою і сьвесьці да мінімуму шанец нашага вяртаньня на Радзіму. Бо сядзець да суду ў ізалятары – ня вельмі прыемна,а страчваць цэлы год навучаньня – тым больш, таму і прыйшлося выбіраць. Выбар зроблены…

Што датычыцца Андруся, дык мне асабіста – яго шкада, цяпер ён будзе пад пільным наглядам, і кожны раз, калі ён будзе рабіць штосьці “супрацьзаконнае”, карнікі будуць патыкаць яго “193-ім” – як нейкаю дубінкай.
На прыканцы я хочу сказаць толькі адно: Бог бачыць усё. І мы за ўсё адказнасьці толькі перад ім, і толькі яго судом судзімыя будзем.
Жыве Беларусь!”

Нагадаем, ў пятніцу стала вядома, што справу маладафронтаўца Андруся Цянюты часова прыпынілі быццам бы з-за таго, што Кірыл Атаманчык і Арсень Ягорчанка, падазроныя па гэтым жа 193 артыкуле, знаходзяцца ў розыску. Хлопец мяркуе, што гэта зроблена з-за нядаўніх санкцый ЗША. Хто будзе наступным?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства