Прадпрымальнікі будуць мітынгаваць супраць дыскрымінацыі
Сёньня ў 12 гадзінаў мусіць адбыцца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу 19 лістапада на плошчы Бангалор.
Лідэр аб’яднаньня беларускіх прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што “прадпрымальніцкі патэнцыял немагчыма будзе раскрыць у нашай краіне без актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі і прадпрымальніцкімі структурамі. А таксама без адмены пункта 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760”.
Бізнэсоўцы выступаюць супраць гэтага пункту ўказу, згодна зь якім ад новага году індывідуальныя прадпрымальнікі ня могуць прыцягваць да працы наёмных работнікаў (за выключэньнем членаў сям’і і сваякоў). Прадпрымальнікі лічаць гэту норму дыскрымінацыйнай, паведамляе “Радыё Свабода”.
Шэраг прадпрымальнікаў падалі таксама заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу пратэсту 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.