Рашэньне аб перайменаваньні сталічных вуліц будзе разглядацца паўторна
https://spring96.org/be/news/19160
2007
2007-11-15T17:08:01+0200
2007-11-15T17:08:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У снежні, на сесіі Мінскага гарадскога савета будзе яшчэ раз разгледжана пытанне аб прысваенні мінскім вуліцам імён заснавальніка Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча, народнага пісьменніка Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.
Нагадаем, што 26 верасня рашэнне сесіі Мінгарсавета аб перайменаванні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча і прысваенні двум новым вуліцам імён Брыля і Сапегі не прайшло “прававую экспертызу” ў Міністэрстве юстыцыі. Чаму? Аб гэтым у Мінюсце не лічаць вартым тлумачыць. Кажуць, што адказ яны даслалі ў Мінгарсавет.