viasna on patreon

Яраслава Грышчэню звольнілі з працы

2007 2007-11-14T17:03:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

13 лістапада дырэктар Баранавіцкага Дома культуры чыгуначнікаў патэлефанаваў мясцоваму моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню і паведаміў, што той звольнены з працы.

Нагадаем, што днямі Яраслаў Грышчэня патрапіў у сур’ёзную аварыю пад Дзяржынскам, калі вяртаўся з Мінска ў Баранавічы. У бальніцы паставілі дыягназ – кампрэсійны пералом хрыбта. Учора яго выпісалі з бальніцы, перавялі на хатні рэжым.

“Ледзь рухаюся, - распавядаеЯраслаў карэспандэнту Пагоні. – Фактычна не хаджу. А сёння вось яшчэ і дырэктар Дома культуры, дзе я працаваў гукарэжысёрам, патэлефанаваў. Шчыра прызнаўся, што звольніў мяне з працы, бо такі быў загад “зверху”. Мне, маўляў, трэба прыйсці і забраць дакументы. Так што, як кажуць, адна бяда ў хату не прыходзіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства