viasna on patreon

У магілёве затрыманыя журналістка Ганна Ільіна і Несьцерава Марына

2007 2007-11-08T17:31:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх дзяўчат у цэнтры Магілёву. Падставай паслужыла нібыта падабенства на рабаўнікоў, якія скралі мабільны тэлефон. Аднак у руках у Несьцеравай Марыны былі улёткі з інфармацыяй пра крымінальны перасьлед моладзевага лідэра Зьмітра Дашкевіча. Журналістка Ганна Ільіна - сябра БАЖ і выконвала, па яе словах, свае прафесійныя абавязкі, таму затрыманьне лічыць цалкам беспадстаўным і супрацьзаконным.

Дзяўчат даставілі ў апорны пункт № 7 Ленінскага РУУС, дзе забралі ўлёткі  і папрасілі напісаць тлумачэньні. Зараз складзеныя толькі рапарты аб затрыманьні, ці будуць іх прыцягваць да адміністратыўнай адказнасьці і па якім артыкуле, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства