viasna on patreon

Вуліц Вайніловіча, Сапегі і Брыля ў Менску ня будзе

2007 2007-11-06T14:53:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Верасьнёўскае рашэньне дэпутатаў Менгарсавету аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданьні гарадзкім вуліцам імён Сапегі й Брыля не прайшло прававой экспэртызы ў міністэрстве юстыцыі.

У Менскім гарвыканкаме «Нашай Ніве» паведамілі, што згодна з законам аб мясцовым самакіраваньні падобныя рашэньні мусяць абмяркоўвацца з насельніцтвам, аднак мэтодыка абмеркаваньня на сёньня не распрацаваная. Гэта і сталася фармальнай прычынай, паводле якой рашэньне 5-й сэсіі Менгарсавету ад 26 верасьня не прайшло прававой экспэртызы ў Міністэрстве юстыцыі. Аднак за гэтым праглядаецца палітычны жэст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства