viasna on patreon

Перад сацыяльнай акцыяй - прэвентыўныя затрыманьні і арышты моладзевых актывістаў

2007 2007-11-03T16:13:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маладых людзей зьвінавацілі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Аднаго з заяўнікаў Сацыяльнага маршу Міхаіла Пашкевіча суд пакараў на трое сутак арышту. Міхаіла затрымалі на станцыі мэтро “Інстытут культуры”, як толькі ён перадаў улёткі Зьмітру Кавалгіну. Справа адносна Зьмітра была спынена з-за адсутнасьці доказаў, і яго адпусьцілі.

Найбольш жорстка пакаралі актывіста Мікалая Сергіенку, якога затрымалі ля Трактарнага заводу. Партызанскі суд даў яму 15 сутак арышту. Сяргея Клюева пакаралі на 13 сутак арышту.

Адвакат Аляксандар Галіеў сказаў, што актывісты асуджаны за тое, што яны нібыта распаўсюджвалі ўлёткі аб мерапрыемстве, на якое не атрымана дазволу. Ён сказаў, што адносна Сергіенкі не было ніводнага доказу, бо рапарт міліцыянтаў ня ёсьць доказам.

Кіраўнік аргкамітэту ў справе правядзеньня Сацыяльнага маршу Валеры Ўхналёў пракамэнтаваў прысуды:

“Улады вельмі баяцца таго, што ў акцыі прымуць удзел ня толькі людзі сталага ўзросту, але і моладзь. Моладзь, якая плянавала, што яна ўсё ж такі прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу. І калі падчас Эўрапейскага маршу пры такой акцыі праблемаў вялікіх не было, і ўлады нават гэта дазволілі і не перакрылі Кастрычніцкую плошчу, але зараз яны вельмі баяцца”.

Ці паўплывае на правядзеньне акцыі арышт на трое сутак аднаго з заяўнікаў акцыі, намесьніка старшыні “Маладых дэмакратаў” Міхаіла Пашкевіча?

“Гэта прэвэнтыўная мера – аднаго з заяўнікаў і аднаго з каардынатараў маладзёвага руху цяпер пасадзіць за краты. Але я не думаю, што гэта вельмі паўплывае і кардынальна нешта зьменіць у стаўленьні моладзі да Сацыяльнага маршу”. Тая моладзь, якая плянавала на яго прыйсьці – яна прыйдзе”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства