viasna on patreon

Затрымана Наста Азарка

2007 2007-11-03T14:59:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяўчыну затрымалі ў момант, калі яна спрабавала злавіць папутку на Менск. Яшчэ з раніцы яе затрымлівалі непасрэдна ў самім горадзе, пасля чаго даставілі ў Нясьвіскі РАУС, дзе яна прабыла з гадзіну, потым яе пасадзілі ў патрульную машыну ды пачалі вазіць па горадзе. У пэўны момант міліцыянтам захацелася набыць цыгарэтаў – яны выйшлі з машыны, гэтым скарысталася Наста – зьбегла праз адчыненае вакно (дзьверы былі зачыненыя). Пасля уцёкаў яна паспела дайсьці да чыгуначнага пераезду дзе яе й затрымалі... Зараз Наста Азарка знаходзіцца ў Гарадзейскім РАУСе, па апошняй інфармацыі дзяўчыне не прад'яўляюць аніякіх абвінавачваньняў ,але прама кажуць, што яна тут прабудзе да заўтрашняга вечару, пакуль ня скончыцца Сацыяльны Марш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства